
«Зубровыя сцежкі» — гэта лагер у Белавежскай пушчы для беларускіх дзяцей з сем'яў палітвязняў, добраахвотнікаў і грамадзянскіх актывістаў.
За апошні год ужо прайшлі дзве паспяховыя змены — летняя і зімовая. Дзесяткі дзяцей і бацькоў пакінулі цёплыя водгукі, а многія ўдзельнікі працягваюць сябраваць і пасля вяртання дадому.
Наперадзе новы сезон: пяць заездаў па 18 дзяцей у кожным. Групы ўжо сабраныя, і дзеці вельмі чакаюць сустрэчу у Белавежскай пушчы.
Многія беларускія дзеці ў эміграцыі страцілі звыклае асяроддзе, сяброў і адчуванне стабільнасці. Для некаторых пераезд у іншую краіну стаў сур'ёзным выпрабаваннем.
Лагер дапамагае ім знаходзіць новых сяброў, адчуць сябе часткай супольнасці і захоўваць сувязь з беларускай мовай і культурай.
🔸 знаёмства з беларускай культурай і традыцыямі
🔸 творчыя майстар-класы
🔸 экалагічныя заняткі і вандроўкі па Белавежскай пушчы
🔸 камандныя гульні і актыўнасці
🔸 адпачынак у бяспечнай і беларускамоўнай прасторы
Большая частка фінансавання ажыццяўляецца праз дапамогу дабрачыннага фонду «Краіна для Жыцця» на сродкі Міжнароднага гуманітарнага фонду. Частку выдаткаў пакрываюць і бацькі ўдзельнікаў.
Аднак для правядзення ўсіх пяці змен нам не стае яшчэ 10 000 еўра.
🔹 пражыванне і трохразовае харчаванне дзяцей;
🔹 матэрыялы для творчых, адукацыйных і экалагічных заняткаў;
🔹 транспартныя і арганізацыйныя выдаткі.
🔸 30 € — адзін дзень пражывання і харчавання для дзіцяці
🔸 100 € — дапамога ў правядзенні адукацыйных і творчых заняткаў
🔸 600 € — поўны ўдзел аднаго дзіцяці ў лагеры
Разам мы падорым беларускім дзецям лета, поўнае сяброўства, радасці і беларускасці 🌿🤍