Падтрымайце лагер «Зубровыя сцежкі» — летнік для беларускіх дзяцей у эміграцыі!

90 дзяцей, чые сем'і пацярпелі ад рэпрэсій, ужо рыхтуюцца да летняга адпачынку ў Белавежскай пушчы. Наперадзе — новыя сяброўствы, прыгоды, сустрэчы з беларускай культурай. Усё амаль гатова. Нам засталося толькі сабраць частку неабходных сродкаў, каб зладзіць усе 5 змен.
Апублікавана на
2026-06-12

Што такое «Зубровыя сцежкі»?

«Зубровыя сцежкі» — гэта лагер у Белавежскай пушчы для беларускіх дзяцей з сем'яў палітвязняў, добраахвотнікаў і грамадзянскіх актывістаў.

За апошні год ужо прайшлі дзве паспяховыя змены — летняя і зімовая. Дзесяткі дзяцей і бацькоў пакінулі цёплыя водгукі, а многія ўдзельнікі працягваюць сябраваць і пасля вяртання дадому.

Наперадзе новы сезон: пяць заездаў па 18 дзяцей у кожным. Групы ўжо сабраныя, і дзеці вельмі чакаюць сустрэчу у Белавежскай пушчы.

Чаму гэта важна?

Многія беларускія дзеці ў эміграцыі страцілі звыклае асяроддзе, сяброў і адчуванне стабільнасці. Для некаторых пераезд у іншую краіну стаў сур'ёзным выпрабаваннем.

Лагер дапамагае ім знаходзіць новых сяброў, адчуць сябе часткай супольнасці і захоўваць сувязь з беларускай мовай і культурай.

Праграма лагера ўключае:

🔸 знаёмства з беларускай культурай і традыцыямі
🔸 творчыя майстар-класы
🔸 экалагічныя заняткі і вандроўкі па Белавежскай пушчы
🔸 камандныя гульні і актыўнасці
🔸 адпачынак у бяспечнай і беларускамоўнай прасторы

Бюджэт лагера: колькі і на што?

Большая частка фінансавання ажыццяўляецца праз дапамогу дабрачыннага фонду «Краіна для Жыцця» на сродкі Міжнароднага гуманітарнага фонду. Частку выдаткаў пакрываюць і бацькі ўдзельнікаў.

Аднак для правядзення ўсіх пяці змен нам не стае яшчэ 10 000 еўра.

На што пойдуць сабраныя сродкі?

🔹 пражыванне і трохразовае харчаванне дзяцей;

🔹 матэрыялы для творчых, адукацыйных і экалагічных заняткаў;

🔹 транспартныя і арганізацыйныя выдаткі.

Кожны ваш унёсак мае значэнне

🔸 30 € — адзін дзень пражывання і харчавання для дзіцяці

🔸 100 € — дапамога ў правядзенні адукацыйных і творчых заняткаў

🔸 600 € — поўны ўдзел аднаго дзіцяці ў лагеры

Падтрымайце лагер «Зубровыя сцежкі»!

Разам мы падорым беларускім дзецям лета, поўнае сяброўства, радасці і беларускасці 🌿🤍