38 гадоў пасля Чарнобыльскай катастрофы: памятаем мінулае, змагаемся за будучыню

26 красавіка - 38-ая гадавіна Чарнобыльскай катастрофы. У гэты дзень адбылася жудасная аварыя ў выніку якой быў знішчаны цэлы рэактар атамнай станцыі, што месцілася на мяжы Украінскай і Беларускай СССР. У першыя дні вецер дзьмуў з поўдня на поўнач і разносіў радыёактыўны попел над Беларуссю...
Апублікавана на
2024-04-26

26 красавіка - 38-ая гадавіна Чарнобыльскай катастрофы. У гэты дзень адбылася жудасная аварыя ў выніку якой быў знішчаны цэлы рэактар атамнай станцыі, што месцілася на мяжы Украінскай і Беларускай СССР. У першыя дні вецер дзьмуў з поўдня на поўнач і разносіў радыёактыўны попел над Беларуссю. Нашая краіна найбольш пацярпела ў выніку катастрофы. Згодна дакладу Нацыянальнай акадэміі навук, на тэрыторыю Беларусі выпала блізу дзвух трацін агульнай колькасці радыёнуклідаў.

‍

Наступствам гэтага сталася пагаршэнне здароў'я беларусаў (асабліва тых, хто на момант аварыі быў дзіцёнкам і жыў у асабліва забруджаных раёнах Гомельскай і Магілёскай абласцей) - рост захворванняў, найперш, анкалагічных. Дадатковым жудасным фактарам выявілася тое, што савецкія ўлады свядома заніжалі ўзроўні апраменьвання людзей і забруджвання тэрыторый. З прыходам да ўлады Лукашэнкі гэтая практыка працягнулася. Адмаўленне наступстваў катастрофы, і як вынік нанясенне ўрону здароў'ю беларусаў сталася адным з падмуркаў палітыкі Лукашэнкі. Гэткім самым, як і пагарджэнне ўласнай мовай і культурай на карысць расейскай. 

‍

Сёння Беларусь пражывае яшчэ адзін Чарнобыль. Услед за экалагічнай і культурнай катастрофай Беларусь мае гуманітарную. Больш за 1600 асобаў прызнаныя палітвязнямі, прыкладна гэткая ж колькасць людзей поўнасцю адбылі свае тэрміны зняволення. Яшчэ некалькі дзесяткаў тысячаў прайшлі і  праходзяць праз катаванні ў ізалятарах і турмах. Сёння гэтая лічба працягвае расці. Да таго ж невядомая колькасць асобаў зазнала адміністратыўны пераслед з-за сваіх палітычных перакананняў. 

‍

Лукашэнка намагаецца зрабіць ненармальнае нармальным. Зраьіць татальны тэрор і гвалт часткай паўсядзённага жыцця. Гэтаксама як ён пабудаваў у Астраўцы БелАЭС, не звяртаючы ўвагі на вялікую колькасць пацярпелых ад наступстваў выбуху на ЧАЭС. Гэтак жа як працягнуў татальную русіфікацыю ў школах, універсітэтах і агулам у краіне ўзамен за танны газ і выхад на расейскі рынак.

‍

Заклікаем вас прыняць удзел у акцыях, прысвечаных 38-ай гадавіне Чарнобьыльскай катастрофы. Давайце памятаць, каб не паўтараць памылак мінулага.

‍

Расклад акцый: 

Кінапаказы фільма «Чарнобыльскія бабулі» ад Экадома

‍

Важна: мерапрыемствы бясплатныя, але неабходная рэгістрацыя, пасля якой вам паведамяць пра адрас месца правядзення.

Берлін: 23 красавіка, 19:00. 

Вільня: 24 красавіка, 19:00 (стары горад).

Варшава: 24 красавіка, 19:00.

Тбілісі: 22 красавіка 19:00. Сустрэча: «Чаму АЭС у Беларусі — гэта крынж. Культуралагічны і экалагічны погляд». Неабходная рэгістрацыя, пасля якой вам паведамяць пра адрас месца правядзення.

Кракаў: 24 красавіка. 19:00-21:00. Экачытанка для дарослых: Святлана Алексіевіч «Чарнобыльская малітва». Рэгістрацыя – па спасылцы.

Кракаў: 24 красавіка. 19:00-21:00 Прагляд фільму «Соль Зямлі» з абмеркаваннем. Рэгістрацыя – па спасылцы. 

Вроцлаў: 26 красавіка, 18:00. «Не – ядзернай зброі ў Беларусі». Акцыя, прысвечаная гадавіне аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Месца правядзення: Rynek, Pręgierz.

Беласток: 26 красавіка, 18:00. Акцыя, прысвечаная гадавіне аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Месца правядзення: Skwer wolnej Białorusi 1.

Вільня: 26 красавіка, 19:00. Паказ спектакля «Ціхары». Месца правядзення:  VILEIŠIO18 (P.Vileišio gatvė 18N). Квіткі па спасылцы.

Брусель: 27 красавіка, 14:00. Акцыя «Чарнобыльскі шлях у Бельгіі». Месца правядзення: Luxemburg plein.

‍

Ваша дапамога — крок да свабоды і справядлівасці

Кожнае ахвяраванне дапамагае падтрымліваць палітвязняў і іх сем’і, даючы ім надзею і рэсурсы для пераадолення цяжкасцяў.