Фонд «Краіна для Жыцця» створаны для дапамогі беларускім палітвязням і іх сем'ям, а таксама для падтрымкі актывістаў. Наша дзейнасць накіравана на дапамогу людзям унутры Беларусі.
Падтрымаць данатам пацярпелых ад рэпрэсій — стаць часткай вялікай беларускай салідарнасці і быць паратункам кожнаму, хто звяртаецца па дапамогу. Чытайце пра тое, як мы дапамагаем і на што ідуць грашовыя сродкі. Далучайцеся!
Быць фінансавай падтрымкай КАНКРЭТНАЙ сям’і палітзняволенага — значыць даць ёй апору і надзею. Тут — падрабязнасці пра тое, як гэта зрабіць, на што ідзе ваша дапамога і чаму гэта вельмі важна. Будзьце побач!
Ахвяраваць на прававую дапамогу для пацярпелых беларусаў — дапамагчы кожнаму з тых, хто звяртаецца, абраць правільны шлях і зрабіць патрэбны крок у складанай сітуацыі. Пачытайце пра актуальнасць праекта і падтрымайце яго!
Падтрымаць нашу службу — дапамагчы беларусам справіцца з цяжкасцямі ў легалізацыі пасля пераезду ў Літву. Пачытайце пра тое, з якімі заытамі да нас звяртаюцца, чаму праект запатрабаваны і будзьце з намі!
Падтрымаць нашу каманду тэхнічнай падтрымкі — далучыцца да абароны кожнага беларуса ўнутры краіны, зменшыць рызыкі арышту і зрабіць жыццё чалавека больш упэўненым. Пачытайце, чаму праект робіцца больш актуальным, што менавіта робяць нашыя спецыялісты і падтрымайце іх — яны дбаюць пра бяспеку людзей!
Ахвяраваць на псіхалагічную дапамогу — зрабіць жыццё беларуса больш дасканалым і падтрымаць ментальнае здароўе кожнага, хто мае патрэбу ў псіхалагічнай дапамозе. Пачытайце пра актуальнасць праекта і дапамажыце яшчэ большай колькасці людзей наладзіць жыццё!