Усё пачалося з таго, што мы ўбачылі, колькі беларускіх падлеткаў апынуліся ў выгнанні разам з бацькамі. У іншай краіне, без сяброў, без роднай мовы, без звыклай школы. Многія з іх засталіся толькі з адным з бацькоў — другі ў зняволенні за ўдзел у мірных акцыях. Гэта цяжкі стан, калі ты ўжо не дома, але яшчэ не знайшоў сябе тут. Мы хацелі зрабіць нешта, што верне ім апору, дасць адчуванне сэнсу, супольнасці, сілы. Таму і з'явіўся лагер.
Лагер арганізуецца ў партнёрстве фундацыі спорту і адукацыі «Krywiczy», дабрачыннага фонду «Краіна для Жыцця» і грамадскага руху «Краіна для Жыцця» з падтрымкай прадстаўніцтва па сацыяльнай палітыцы АПК. Гэта — фінансавыя ўкладанні, дапамога з валанцёрамі і інфармацыйная падтрымка.
Гэта не проста лагер, дзе адпачываюць. Гэта прастора, дзе падлеткі спасцігаюць рэальнасць — як паводзіць сябе ў складаных сітуацыях, як дзейнічаць, калі няма побач дарослых, як давяраць сабе. Мы даём базавыя навыкі бяспекі, арыентавання, выжывання — гэта тое, чаму не вучаць ў школе. Але галоўнае — гэта не пра страх, а пра ўпэўненасць. Мы вучым не баяцца.
Гэта людзі з пэўным практычным досведам — тыя, хто служыў, хто вучыў, хто выжываў. У камандзе ёсць інструктары па медыцыне, спорце, турызме, альпінізме, працы з дронамі, спецыялісты ў галіне права, экалогіі, гісторыі і культуры. Мы набіралі тых, хто можа быць прыкладам для падлеткаў , каму можна даверыцца. І хто ўмее гаварыць проста, без пафасу.
Мы не будзем «капацца» ў болі. Мы ствараем асяроддзе, дзе кожны зможа адпачыць душой. Будуць вячэрнія размовы ў коле, практыкі дыхання, творчыя заданні, гульні на давер. Гэта дапаможа прыняць рэальнасць, вярнуць адчуванне бяспекі, адчуць падтрымку. З дзецьмі будуць побач людзі, якія разумеюць, што такое траўма і як з ёй далікатна працаваць. Мэта — не адкрываць раны, а паступова іх загаіць.
Першае — гэта «адключэнне» ад навін, сацсетак і тэлеграмаў. Ніякіх тэлеграм-каналаў пра жахі, толькі лес, каманды, рух і жывыя стасункі. Будзе курс па кібербяспецы — дзеці навучацца, як не стаць ахвярай маніпуляцый у інтэрнэце, як абараняць сябе і сваіх. Усё гэта — праз рэальныя прыклады, гульні, дыскусіі. Мы хочам, каб яны маглі самі думаць, а не проста спажываць інфармацыю.
Для нас беларуская мова — гэта не проста «пункт у праграме», гэта жывая частка лагера. Яна гучыць у размовах, у песнях, у гісторыях. Мы супрацоўнічаем з нашымі культурнымі дзеячамі — артыстамі, гісторыкамі, музыкамі, як, напрыклад, Аляксандр Ждановіч, Кацярына Воданосава, Аляксандр Дзянісаў, Дзяніс Шматко. Яны прыходзяць не проста выступіць, а пабыць разам. Гэта ж і ёсць наша памяць і сіла.
Так, мы хочам зрабіць «Крывічы» рэгулярным праектам. Не адзін раз на год, а некалькі. І, магчыма, у розных краінах. Мы марым пра супольнасць выпускнікоў лагера, якія будуць трымацца разам, дапамагаць новым удзельнікам і стануць моцнымі маладымі беларусамі, дзе б яны ні былі. Гэта не проста лагер — гэта крок да адраджэння.
Нас можна падтрымаць рознымі спосабамі:– інфармацыйна: распаўсюджваць інфармацыю, расказаць пра нас СМІ або сябрам;– фінансава: прыцягваць партнёраў, рабіць ахвяраванні, — гэта дапамагае нам зрабіць удзел для дзяцей бясплатным;– валанцёрствам: мы шукаем спецыялістаў, гатовых часова далучыцца — інструктараў, псіхолагаў, перакладчыкаў, лагістаў. Асабліва патрэбныя людзі з досведам працы з дзецьмі і арганізацыйнымі здольнасцямі.
Кожная пара рук, кожны рэпост, кожны еўра, — гэта крок у бок больш моцнай, жывой Беларусі.
У бясплатны двухтыднёвы летнік «Крывічы» запрашаем дзяцей 10–16 гадоў з сем'яў палітвязняў, добраахвотнікаў, валанцёраў і грамадзянскіх актывістаў, што апынуліся ў эміграцыі пасля 2020 года.
📅 Калі? 11–25 жніўня
📍 Дзе? Польшча
👥 Колькасць удзельнікаў: 30 чалавек
📌 Дэдлайн падачы заявак: 10 ліпеня
🔗 Форма для заяўкі: https://forms.gle/n9PmVba2PgRAQGnZ6
Што ў праграме:– псіхалагічная падтрымка і эмацыйнае аднаўленне;– інфармацыйны «детокс» і крытычнае мысленне;– кібергігіена і медыяграматнасць;– беларуская мова, гісторыя і культура;– паходы, экалагічнае выхаванне, творчасць і камандная работа.
Важна:– легальны статус у ЕС (Літва або Польшча);– дзейны праязны дакумент;– прыярытэт — дзецям, якія яшчэ не ўдзельнічалі ў праграмах фонда «Краіна для Жыцця».
Арганізатары: фундацыя спорту і адукацыі «Krywiczy», дабрачынны фонд «Краіна для Жыцця» і грамадскі руху «Краіна для Жыцця» з падтрымкай прадстаўніцтва па сацыяльнай палітыцы АПК.