КАЛЯДНАЯ ПОШТА–2026

Далучайцеся да традыцыйнай акцыі «Калядная пошта»! Дапаможам дзецям палітвязняў і былых палітвязняў атрымаць калядныя падарункі. Зробім цуд разам!
Апублікавана на
2025-11-03

Каляды — гэта час, калі хочацца верыць у цуды.

Асабліва тым дзецям, чые мамы ці таты цяпер за кратамі.

«Калядная пошта» — гэта традыцыйная і любімая акцыя фонду «Краіна для Жыцця», якую мы ладзім ужо пяты год запар.

За гэты час праз удзел неабыякавых людзей сотні беларускіх дзяцей атрымалі падарункі, якіх чакалі ўсёй душой. І гэта заўсёды сапраўднае чарадзейство.

Сёлета мы зноў аб'ядноўваемся, каб стварыць свята для дзяцей палітвязняў і былых палітвязняў ва ўзросце да 16 гадоў.

Кожнае дзіця можа даслаць свой калядны ліст з пажаданнямі, а мы разам з вамі зробім усё магчымае, каб мары здзейсніліся.

Тэрмін падачы заявак — да 20 снежня 2025 года ўключна.

📮 Падаць заяўку можна тут → спасылка

Як далучыцца

💝 Падтрымайце збор — ваша ахвяраванне дапаможа нам набыць падарункі (да 50 еўра кожны).

🎁 Мы дорым менавіта падарункі, а не грошы.

📣 Падзяліцеся інфармацыяй пра збор у сацыяльных сетках.

Дзякуй, што вы поруч з намі. Зробім цуд разам! 🤍

Пра суму збору: Агульная сума збору ўстаноўлена на ўзроўні мінулагодняй кампаніі і можа павялічвацца ў залежнасці ад паступаючых заявак.