Дзясяткі тысяч беларусаў вымушана выехалі з Беларусі ў Літву праз пераслед. Гэта невядомая для іх краіна, з незразумелай мовай, невядомымі законамі, варыянтамі і правіламі легалізацыі. Мы кансультуем беларусаў з улікам іх бэкграўнда, наяўнасці дакументаў, дапамагаем прайсці міграцыйныя складанасці як мага больш паспяхова. Мы індывідуальна падыходзім да кожнага выпадка. Такім чынам людзі пазбягаюць памылак, што могуць запаволіць працэс легалізацыі або стварыць дадатковыя праблемы.
- адмова Літвы ў прадастаўленні ўцякацтва або дазволу на жыхарства;
- атрыманне пашпарта замежнага грамадзяніна;
- распрацоўка плана дзеянняў ў выпадку прызнання міграцыйнай службай Літвы пагрозы на нацыянальным узроўні ;
- выбар краіны для легалізацыі ў рамках Дублінскага рэгламенту і шмат іншага.
Нават у складаных выпадках мы паспяхова накіроўваем сітуацыю ў той бок, дзе беларус можа легалізавацца і наладзіць жыццё на новым месцы. У нашых спецыялістаў вялікі досвед, і мы смела можам гаварыць пра тое, што для кожнага, хто звяртаецца да нас, мы знойдзем рашэнне па пытаннях легалізацыі.
Сёння праблема міграцыі актуальная як ніколі — беларусы бягуць са сваёй краіны. Нягледзячы на тое, што паток мігрантаў у Літву крыху зменшыўся, мы атрымліваем шмат зваротаў і праводзім шмат кансультацый.
Мы маем патрэбу ў патрымцы, бо рэлакацыя беларусаў толькі набірае абароты. Кожны выпадак пераезду — гэта стрэс, невядомасць, разгубленасць. І тут мы побач з чалавекам, які гэта ўсё перажывае.
Націскайце на кнопку і падтрымайце нашу каманду спецыялістаў, бо легалізацыя — першы крок да новага жыцця.