Станьце «Сябрам сям’і» палітзняволенага!

Быць фінансавай падтрымкай КАНКРЭТНАЙ сям’і палітзняволенага — значыць даць ёй апору і надзею. Тут — падрабязнасці пра тое, як гэта зрабіць, на што ідзе ваша дапамога і чаму гэта вельмі важна. Будзьце побач!
Апублікавана на
2024-12-31

Вы можаце дапамагаць канкрэтнай сям’і з дзецьмі альбо з цяжкахворымі на любы зручны перыяд часу, на сталай аснове альбо разава. Гэта вельмі важна, бо траты сям’і палітзняволенага несуразмерныя з тымі даходамі, якія сям’я атрымлівае. Што ім рабіць, калі сядзіць кармілец?

Штомесяц мы выплачваем сям’ям палітзняволеных 150 еўра. Калі вы далучаецеся да кампаніі, сям’я атрымлівае фінансавую магчымасць зрабіць быт і знаходжанне ў турме больш якаснымі для агульнага стану вязня.

Куды ідуць гэтыя сродкі?

- перадачы ў турму (гэта грунтоўная фінансавая палёгка для сям’і вязня і знак салідарнасці);

- адзенне (ва ўмовах немагчымасці трымаць адзенне ў належным стане вопратка хутка знашваецца);

- папаўненне асабістага рахунку зняволенага (для зняволенага гэта магчымасць пашырыць свой рацыён і набыць неабходныя рэчы) ; 

- сродкі гігіены і медыкаменты (у турме асабліва важна падтрымліваць здароўе, сачыць за ім, папярэджваць хваробы);

- паслугі адваката (на гэта сем’і палітвязняў часта бяруць пазыкі, бо іх кошт перавышае фінансавыя магчымасці сям’і);

- канцылярскія прыналежнасці для ліставання (гэта сувязь са знешнім светам і магчымасць падтрымліваць свой псіхалагічны стан, некаторыя вязні вядуць дзённікі, занатоўваюць думкі).

Калі вырашыце стаць сябрам сям’і асобна, мы прапануем прайсці абавязковую верыфікацыю — просім падысці да гэтага з разуменнем, бо бяспека людзей — наш прыярытэт.

Націскайце на кнопку і будзьце часткай беларускай салідарнасці!