- перадачы ў турму (гэта грунтоўная фінансавая палёгка для сям’і вязня і знак салідарнасці);
- адзенне (ва ўмовах немагчымасці трымаць адзенне ў належным стане вопратка хутка знашваецца);
- папаўненне асабістага рахунку зняволенага (для зняволенага гэта магчымасць пашырыць свой рацыён і набыць неабходныя рэчы) ;
- сродкі гігіены і медыкаменты (у турме асабліва важна падтрымліваць здароўе, сачыць за ім, папярэджваць хваробы);
- паслугі адваката (на гэта сем’і палітвязняў часта бяруць пазыкі, бо іх кошт перавышае фінансавыя магчымасці сям’і);
- канцылярскія прыналежнасці для ліставання (гэта сувязь са знешнім светам і магчымасць падтрымліваць свой псіхалагічны стан, некаторыя вязні вядуць дзённікі, занатоўваюць думкі).
За час сваёй дзейнасці мы адправілі за краты больш за 7 тон прадуктаў і выплацілі палітзняволеным больш за 300 тысяч еўра. Гэтыя сумы складваюцца з вашых унёскаў. З маленькага зярнятка вырастае колас, а ваш добры ўчынак стане часткай неймавернай салідарнасці. Менавіта яна робіць нас больш моцнымі.