Беларусы і беларускі, мы можам зрабіць вашае жыццё ў Беларусі больш бяспечным.
Мы разумеем, што часам не хапае высілкаў, ведаў і нават лішняй хвіліны, каб заняцца “лічбавай гігіенай” сваіх гаджэтаў.
Таму мы стварылі каманду тэхнічнай падтрымкі, якая дапаможа вам ачысціць лічбавыя прылады ад небяспечных дадзеных, абараніць асабістыя дадзеныя, і тым самым мінімізаваць рызыку арышту ці затрымання.
Кожны беларус, які мае ў гэтым патрэбу — ці ён стала жыве ў Беларусі, ці перасякае мяжу ў абодвух накірунках.
- настройка бяспечнага «партызанскага» Telegram;
- “ачыстка” тэлефонаў перад перасячэннем мяжы і пасля затрыманняў;
- “ачыстка” сацыяльных сетак, вэб-гісторыі і “воблачных” сховішчаў і іншыя пытанні.
- праца з асобамі пенсійнага ўзросту.
Мы не зможам абараніць вас ад усяго, але, прынамсі, мы разам з вамі зробім крок да таго, каб першая ж праверка тэлефона не пацягнула за сабой пераслед.
Націскайце на кнопку і адпраўляйце запыт на лічбавую дапамогу!