Мы ведаем, з якімі цяжкасцямі вы сутыкаецеся падчас таго, як ваш блізкі чалавек знаходзіцца за кратамі. Пераадолець іх прасцей з падтрымкай. Яе мы прапаноўваем, каб зрабіць вам палёгку, каб вы ведалі, што вы — не адны. Увага да чужой бяды і агульнай справы — традыцыя беларускай талакі, якую мы падтрымліваем.
Мы здольныя аказаць дапамогу кожнаму палітвязню на 300 еўра. Вы можаце звярнуцца па дапамогу ад ягонага імя, прайсці працэс верыфікацыі і бяспечным спосабам атрымаць дапамогу.
- перадачы ў турму;
- адзенне;
- папаўненне асабістага рахунку зняволенага;
- сродкі гігіены і медыкаменты;
- паслугі адваката;
- канцылярскія прыналежнасці для ліставання.