Праект «Юрыст на сувязі»: прапануем вам падтрымку ў юрыдычных пытаннях

Вы не застанецеся з праблемамі сам-насам! Пачытайце больш падрабязна, якія пытанні вырашаюць нашы юрысты, каму дапамогу мы можам аказаць і звяртайцеся!
Атрымаць дапамогу

Вы сутыкнуліся з пытаннем маёмасці, абскарджвання прысуду, даверанасцяў і іншымі пытаннямі, якія трэба вырашаць? Наша каманда дасведчаных юрыстаў вам дапаможа. Яны абароняць вашыя правы, падтрымаюць і забяспечаць належную дапамогу.

Хто можа звярнуцца?

Сваякі палітычных зняволеных, рэпрэсаваныя беларусы, былыя палітзняволеныя — незалежна ад краіны пражывання.

Удзельнікі грамадскіх ініцыятыў, што падзяляюць дэмакратычныя прынцыпы, з’яўляюцца прыхільнікамі канцэпцыі правоў чалавека і гендарнай роўнасці, па прававых пытаннях, якія датычацца дзейнасці на тэрыторыі Беларусі.

Мы прапануем не толькі кансультацыі, але і дапамагаем ў падрыхтоўцы дакументаў для дзяржаўных устаноў і арганізацый, распрацоўцы інструкцый па абароне правоў.

Націскайце на кнопку, і вам дапамогуць вырашыць праблему.

Атрымаць дапамогу