«Псіхолаг побач»: не чакайце пагаршэння свайго стану, вы не адны!

Звяртайцеся па псіхалагічную дапамогу, мы дапаможам пераадолець жыццёвыя цяжкасці!
Атрымаць дапамогу

З праблемай заўсёды трэба змагацца і перамагаць у бойцы з тым, што можа пагоршыць ваша жыццё.

Апошнія гады сталі крызіснымі для беларусаў, і звароты да псіхолагаў для многіх сталі часткай жыцця, а грамадства ўжо ўспрымае гэта належным чынам. Гэта нармалёва!

Хто можа звярнуцца:

- cваякі палітычных зняволеных;

- пацярпелыя ад рэпрэсій з боку рэжыма Беларусі;

- актывісты і супрацоўнікі ініцыятыў і арганізацый.

Калі вы перажылі рэпрэсіі, зняволенне, гвалт, рэлакацыю, калі вы адчуваеце заняпад сіл, не бачыце будучыні, маеце парушэнні сну, разумееце, што вас напаткала дэпрэсія, — нашыя псіхолагі гатовыя вам дапамагчы.

Мы захоўваем поўную канфідэнцыяльнасць і не збіраем асабістых дадзеных, таму звяртайцеся да нас без страху.

Вы маеце быць часткай здаровай, моцнай нацыі, у якой будзе светлая будучыня.

Атрымаць дапамогу