3 ліпеня дабрачынны фонд «Краіна для Жыцця» прыме ўдзел у цёплай вечаровай сустрэчы для журналістаў і актывістаў у Вільнюсе. Мерапрыемства накіравана на развіццё супрацоўніцтва паміж гэтымі дзвюма важнымі супольнасцямі беларускага грамадства.
У нефармальнай атмасферы ўдзельнікі змогуць лепш зразумець адзін аднаго, падзяліцца досведам супрацоўніцтва і пачаць новыя сумесныя праекты. Гэта прастора для адкрытага дыялогу пра ўзаемаразуменне, кантакты і падтрымку без працяглых лекцый і прамоваў.
Падчас сустрэчы удзельнікі пачуюць некалькі кароткіх гісторый пра паспяховае супрацоўніцтва журналістаў і актывістаў. Сваім досведам падзеляцца:
᠂ Анлайн-медыя «Салідарнасць»
᠂ Рэдактарка спецпраектаў Hrodna.life
᠂ Дабрачынны фонд «Краіна для Жыцця»
᠂ Каманда ЛГБТК+ ініцыятывы
᠂ Дата і час: 3 ліпеня, 18:00-20:30
᠂ Месца: Шніпішкес, Вільнюс
᠂ Рэгістрацыя: абавязкова да 1 ліпеня ўключна
᠂ Кантакт: дакладнае месца будзе паведамлена асобным лістом пасля верыфікацыі
Арганізатары забяспечваюць бяспечнае і камфортнае асяроддзе, напоі і закускі. Частка сустрэчы будзе мадэравацца для спрашчэння камунікацыі.