Ідэя стварэння псіхалагічнай службы ў рамках фонду з'явілася летам 2022 года. Мы абмяркоўвалі яе з прадстаўніцай фонду Вольгай Зазулінскай і неўзабаве зрабілі першыя крокі: стварылі працоўныя акаўнты, прадумалі сістэму размеркавання рэсурсаў і знайшлі партнёрскую падтрымку, у тым ліку псіхіятрычную дапамогу для больш складаных выпадкаў. Пасля публікацыі анонса на медыяпляцоўках фонду нам пачалі пісаць беларусы з запытамі на псіхалагічную дапамогу. Асабіста для мяне гэта быў спосаб дапамагчы як мага большай колькасці людзей ва ўразлівым становішчы. Я сам калісьці атрымаў важную падтрымку і адчуваю патрэбу перадаваць гэта далей. За тры гады працы — каля 1500 гадзін кансультацый і прыкладна 170 кліентаў. Падобныя лічбы і ў маёй калегі па праекце.
У асноўным гэта дарослыя: мужчыны, жанчыны, часам з дзецьмі. Гэта сваякі палітвязняў, пацярпелыя ад рэпрэсій, актывісты, а таксама простыя беларусы, каго закранулі падзеі апошніх гадоў, — нават калі яны не прайшлі праз турмы і затрыманні.
Асноўныя запыты — трывожнасць, дэпрэсія, парушэнні сну, посттраўматычныя сімптомы, цяжкасці адаптацыі пасля эміграцыі, хранічны стрэс. У некаторых — праблемы з ужываннем псіхаактыўных рэчываў.
У многіх жыццё наладжваецца пасля знікнення непасрэднай пагрозы. Але аблавы, пераследы, ІЧУ, турмы, — усё гэта пакідае глыбокі след. Часта гэта не выяўляецца ў класічным ПТСР, але застаецца ў выглядзе стойкіх успамінаў. Людзям трэба расказаць сваю гісторыю, перасабраць яе, — гэта важны элемент тэрапіі. Прагаворванне дапамагае інтэграваць траўматычныя падзеі і зніжае іх эмацыйны зарад. Любое гора патрабуе прасторы, часу і ўвагі.
Такіх шмат — памятаю прыкладна 80% гісторый, з дэталямі. Але асабліва дарагая мне гісторыя жанчыны, чый сын доўгі час знаходзіцца ў калоніі. Мы з ёй працуем ад самага пачатку праекта. Гэта выключны чалавек, для мяне яна — сімвал Беларусі-Маці. Нягледзячы на цяжкую дэпрэсію, яна працавала, клапацілася пра сям'ю, адпраўляла перадачы сыну. Цяпер ёй лягчэй, яна ўжо клапаціцца ў тым ліку і пра сябе. Я вельмі чакаю дня, калі яе сына вызваляць.
Так, калектыўная траўма існуе. Гэта пачуццё прыналежнасці да несправядліва пацярпеламу народу, што пакутуе. Нават калі за гэтым не стаяць канкрэтныя падзеі, у многіх беларусаў захоўваецца адчуванне ўразлівасці, адсутнасці «нейтральнасці» ў дачыненні да сябе.
Акрамя таго, траўма перадаецца паміж пакаленнямі. Гэта ўжо трансгенерацыённая траўма: вывучаная насцярожанасць, трывожнасць, страх, — тое, што дзеці ўбіраюць ад бацькоў і бабуль. Зараз свет больш рухомы і адкрыты, магчыма, гэта не так моцна ўплывае, як савецкія рэпрэсіі паўплывалі на нашых бацькоў.
Што тычыцца «тэрміну даўнасці» — усё індывідуальна. Калі чалавек змог пабудаваць новае жыццё, цікавіцца людзьмі, стасуецца, займаецца нейкай справай, ён можа даволі хутка аднавіцца. А калі Беларусь стане свабоднай і пачнецца працэс аднаўлення справядлівасці, гэта надасць сіл усяму грамадству.
Унутры краіны людзі жывуць у перманентным стрэсе: страх, немагчымасць будаваць планы, пастаянная насцярожанасць. У эміграцыі ёсць іншыя складанасці — адаптацыя, адзінота, дэпрэсія, але з'яўляецца шанец на аднаўленне. Аднак многія перажываюць за блізкіх у Беларусі, адчуваюць віну, страх быць пачутымі або заўважанымі. Мы працуем і з тымі, і з другімі.
Таму што гэта рэальная дапамога. Праект фонду «Краіна для Жыцця» стаў для многіх «астраўком» бяспекі, дзе можна пачаць разбірацца ў сабе, структураваць страхі і праблемы, знайсці «канец нітачкі» і пачаць дзейнічаць. А ў дзеянні ўжо з'яўляецца яснасць.
Часам думаецца, што патрэбна адна вялікая платформа з аб'яднанымі рэсурсамі — дзеля зручнасці і фінансавання. Магчыма. Але канкурэнцыя нараджае стандарты. Напрыклад, мы даем 10 сустрэч, і няхай гэтыя 2,5 месяцы ледзь дазваляюць выбудаваць устойлівы альянс і дамагчыся значных змен, але гэта можна разгледзець як пачатковы варыянт аказання дапамогі. Яшчэ адзін наш плюс — гнуткасць. Зараз працуем праз бота, хутка падхопліваем звароты, адаптуем расклад пад кліента. Гэта важна.
І, вядома, пытанне выгарання. Каб працаваць эфектыўна, трэба атрымліваць за гэта хаця б мінімальнае ўзнагароджанне і магчымасць быць бачнымі. 80% нашай працы — валанцёрства. Асабіста мне давялося ўладкавацца на будоўлю па ранейшай прафесіі інжынера, каб зарабляць на жыццё. Днём будоўля, вечарам — крэсла тэрапеўта. Цікава, але часу на прафесійнае развіццё амаль не застаецца.
Паспрабуйце. Стэлефануйцеся, проста пагаварыце. Першая сесія — гэта амаль заўсёды лёгкая балбатня пра жыццё і цяжкасці. Мы запытваемся, таму што нам сапраўды важна зразумець, як вы спраўляецеся і дзе вы захраслі. Гэта не карыкатурны «псіхааналіз на кушэтцы», дзе ў выніку вінаватая мама. Мы дазваляем лаяцца, плакаць, скардзіцца. Гэта прастора, дзе можна быць сабой.
Калі хочацца зразумець, як гэта працуе, можна пачаць з інтэрв'ю на YouTube — напрыклад, са Стывенам Хейсам. Ён крыху акадэмічны, але вельмі прафесійны. А мы — менш акадэмічныя, затое больш жывыя (усміхаецца).
Тэрапія — гэта размова з чалавекам, які разам з вамі хоча знайсці спосабы, як палепшыць вашае жыццё.
Падтрымайце праект «Псіхолаг побач»
Праект існуе праз вашую падтрымку. Менавіта данаты даюць магчымасць аказваць псіхалагічную дапамогу тым, хто мае ў ёй патрэбу пасля зняволення, затрымання, катаванняў, эміграцыі.
Кожны ваш данат — гадзіна тэрапіі для беларуса_кі.
Калі вы падтрымліваеце праект, вы становіцеся часткай выздараўлення не толькі асобнага чалавека, але і ўсёй нацыі.