
Вячаслаў Жукаў стаў новым кіраўніком нашага фонда. У гэтым інтэрв'ю ён расказвае пра свой шлях, галоўныя прыярытэты новага этапу і тое, як фонд будзе развівацца, падтрымліваць людзей і абнаўляць сваё візуальнае і камунікацыйнае аблічча.
Яшчэ ў школе я пачаў займацца стварэннем розных праектаў і ініцыятыў. Потым закончыў БДЭУ па спецыяльнасці бізнес-адміністраванне. З 2014 года працаваў у сферы малога бізнесу, арганізацыі мерапрыемстваў, у тым ліку дабрачынных: для ЮНІСЕФ, УВКБ ААН і дзіцячых хоспісаў.
Падчас пандэміі COVID-19 быў валанцёрам, а ў 2020 годзе далучыўся да каманды Віктара Бабарыкі, узначальваў аддзел па зборы подпісаў. Калі штабы аб'ядналіся, дапамагаў з агітацыйнай кампаніяй. Пасля выбараў давялося пакінуць Беларусь, і ў 2020 годзе, ужо ў Літве, разам з ініцыятыўнай камандай мы стварылі фонд «Краіна для Жыцця». Ён спачатку дапамагаў актывістам і валанцёрам, а пазней сфакусаваўся на падтрымцы палітвязняў. Так што з фондам я ад самага яго стварэння.
З адказнасцю, павагай і аптымізмам. Мы працягваем шлях, што распачалі 5 гадоў таму, і адначасова глядзім на тое, што можна зрабіць новага, як дапамагчы большай колькасці людзей.
Я разумею, што гэта не толькі новая роля, але і вялікі давер з боку каманды, партнёраў, тых, каму мы дапамагаем.
Галоўнае — каб дапамога людзям працягвалася стабільна і эфектыўна. Нам важна захаваць устойлівасць працы фонду, падтрымліваць каманду і знаходзіць новыя магчымасці для дапамогі.
Разам з гэтым мы плануем пэўныя змены. Фонд прайшоў значны шлях, і цяпер надышоў час абнавіцца. Бліжэйшым часам нас чакае рэбрэндынг — гэта магчымасць па-новаму расказаць пра нашу місію і яшчэ больш умацаваць сувязь з людзьмі, для якіх мы працуем. Мы імкнёмся быць сучаснымі, адкрытымі і таварыскімі, разам з тым захоўваць бяспеку бенефіцыяраў і адпавядаць гуманітарным, праваабарончым і этычным нормам.
Перш за ўсё — базавыя каштоўнасці: гуманізм, павага да людзей, роўнасць. Важна захаваць камандны дух і развіваць патэнцыял супрацоўнікаў.
Асноўнае — давер: ад бенефіцыяраў, валанцёраў і падапечных, з якімі мы доўгія гады працуем разам. Гэта тое, што трэба не толькі захаваць, але і ўмацаваць праз асабістую сувязь з кожным чалавекам. Трэба, каб фонд заставаўся блізкім і надзейным.
У развіцці праграм дапамогі, што існуюць, іх аўтаматызацыі і ўдасканаленні працэсаў. Важна наладжваць партнёрства і каардынацыю з іншымі арганізацыямі, каб праца была супольнай і эфектыўнай. Мы — частка кааліцыі і дапамагаем людзям з розных бакоў. Наша задача — умацоўваць экспертызу, што мы ўзялі на сябе, і развівацца разам з партнёрамі.

Найперш, шчыры дзякуй за самаадданасць, час, сілы і рэсурсы, што вы ўкладаеце ў фонд. У гэтым і ёсць наша моц: мы дапамагаем людзям, нягледзячы ні на што.
Каманда фонду — гэта вялікая сіла. Я вельмі цаню тое, што мы робім разам, і веру, што наперадзе яшчэ шмат важнай працы. Мы заўсёды рады новым людзям, што падзяляюць нашыя каштоўнасці, прынцыпы і бачанне.
І, канешне, хачу сказаць: мы працягваем сваю справу і заўсёды поруч з тымі, каму патрэбна падтрымка.