«Крывічы» — гэта ўнікальны двухтыднёвы летнік для беларускіх дзяцей у выгнанні. Мы запрашаем падлеткаў 10–16 гадоў з сем'яў палітвязняў, добраахвотнікаў і грамадзянскіх актывістаў. Гэта адпачынак і прастора аднаўлення, падтрымкі і фарміравання беларускасці.
Лагер арганізуецца ў партнёрстве фундацыі спорту і адукацыі «Krywiczy», дабрачыннага фонду «Краіна для Жыцця» і грамадскага руху «Краіна для Жыцця» з падтрымкай прадстаўніцтва па сацыяльнай палітыцы АПК.
📅 Даты правядзення: 11–25 жніўня 2025
👥 Колькасць удзельнікаў: 30 дзяцей
📍 Месца: бяспечная лакацыя за мяжой (не агучваецца публічна з меркаванняў бяспекі)
«Многія дзеці апынуліся ў эміграцыі без сяброў, без роднай мовы, без апоры. Часта — з адным з бацькоў, бо другі ў зняволенні. Мы хацелі стварыць прастору, якая верне ім упэўненасць, сэнс, супольнасць. Лагер — гэта магчымасць аднавіцца, знайсці падтрымку і зразумець, што яны не адны», — Уладзімір Лаўранюк, кіраўнік праекта «Крывічы»
🔸 псіхалагічную падтрымку і эмацыянальнае аднаўленне
🔸 інфармацыйны «дэтокс» і навучанне крытычнаму мысленню
🔸 заняткі па кібергігіене і медыяграматнасці
🔸 паглыбленне ў беларускую мову, культуру і гісторыю
🔸 актыўнасці на прыродзе, паходы і экалагічнае выхаванне
🔸 творчыя майстар-класы і камандную работу
Мы бачым важным адкрыта расказваць, на што ідуць сабраныя сродкі. Агульны бюджэт: 19 440 еўра
12 000 еўра паступілі ад Міжнароднага гуманітарнага фонду.
• Пражыванне і харчаванне — 17 640 еўра
14 дзён для 30 дзяцей, 4 выхавацеляў і 2 інструктараў. Размяшчэнне і трохразовае харчаванне (35 еўра на чалавека ў суткі)
• Транспарт — 800 еўра
Пераезды да месца лагера і назад, а таксама лакальныя трансферы для праграмных актыўнасцей
• Матэрыялы для заняткаў і творчасці — 1 000 еўра
Канцтавары, матэрыялы для майстар-класаў, гульні, у тым ліку настольныя
🔸 35 € — адзін дзень харчавання для дзіцяці
🔸 50 € — матэрыялы на адзін майстар-клас
🔸 490 € — поўны ўдзел аднаго дзіцяці ў лагеры
Разам — мы зможам.