Юрыдычная дапамога для людзей, якія аказаліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, — адзін з накірункаў нашай дзейнасці. Мы штодзень адказваем на пытанні беларусаў пра арыштаваную маёмасць, наступствы гэтага арышту, нюансы працоўнага, грамадзянскага, гаспадарчага права. Паток пытанняў не заканчваецца, таму што беларусы няспынна выязджаюць з краіны, церпяць пераслед, спраўляюцца з новымі жыццёвымі ўмовамі. І каманда нашых дасведчаных юрыстаў адказвае на іх.
Сваякам палітычных зняволеных, рэпрэсаваным беларусам, былыя палітзняволеныя, — незалежна ад краіны пражывання.
Удзельнікам грамадскіх ініцыятыў, што падзяляюць дэмакратычныя прынцыпы, з’яўляюцца прыхільнікамі канцэпцыі правоў чалавека і гендарнай роўнасці, па прававых пытаннях, якія датычацца дзейнасці на тэрыторыі Беларусі.
Мы прапануем не толькі кансультацыі, але і дапамагаем ў падрыхтоўцы дакументаў для дзяржаўных устаноў і арганізацый, распрацоўцы інструкцый па абароне правоў.
Мы ўжо аказалі юрыдычную дапамогу больш за 520 беларусам.
З вашай падтрымкай мы павялічым колькасць людзей, якія ведаюць свае правы, магчымасці, абяруць правільны шлях і зробяць патрэбныя крокі.
Націскайце на кнопку і падтрымайце наш праект!