Шэлтар фонду «Краіна для Жыцця» у Вільні працуе штодня і бесперапынна. Ён становіцца першым часовым домам для тых, хто вызваляецца з беларускіх турмаў. Тут людзі пачуваюцца бяспечна, атрымліваюць адпачынак і магчымасць аднавіцца пасля перажытага.
Моманты масавых вызваленняў і дэпартацый становяцца сапраўдным выпрабаваннем: колькасць людзей у шэлтары можа павялічыцца ў некалькі разоў, а разам з ёй — і выдаткі на самае неабходнае. Таму нам асабліва патрэбна сталая падпіска — каб планаваць, быць упэўненымі ў заўтрашнім дні і аказваць больш дапамогі тым, хто толькі пачынае свабоднае жыццё.
Першае, пра што просяць жыхары пры заселеньні, — гэта самыя простыя, але жыццёва неабходныя рэчы. Цяпер можна падтрымаць шэлтар, абраўшы адзін з "лотаў":
📚 Кнігі і сшыткі — 10 еўра
Кнігі, нататнікі, канцылярыя — рэчы, якія вяртаюць адчуванне нармальнага жыцця.
🧴 Гігіена і бытавыя патрэбы — 25 еўра
Асноўныя сродкі гігіены: зубная паста, шчоткі, мыла, шампунь, туалетны папера, сродкі для асабістай гігіены.
👕 Вопратка і абутак — 50 еўра
Футболкі, кофты, бялізна, шкарпэткі, абутак.
📱 Тэлефон для сувязі — 100 еўра
Базавы смартфон, каб чалавек мог патэлефанаваць родным, атрымліваць інфармацыю і падтрымку.
Так ваш унёсак становіцца максімальна канкрэтным: "гэты пакет аплаціў тэлефон", "гэтая падпіска пакрыла вопратку для чалавека на першыя дні".
👉 Падтрымайце шэлтар праз адзін з лотаў або аформіце падпіску — каб разам з намі штодня дапамагаць тым, хто пачынае свабоднае жыццё.