«Лічбавая апора: бяспека разам»: з вашай падтрымкай мы зробім жыццё беларусаў больш бяспечным

Падтрымаць нашу каманду тэхнічнай падтрымкі — далучыцца да абароны кожнага беларуса ўнутры краіны, зменшыць рызыкі арышту і зрабіць жыццё чалавека больш упэўненым. Пачытайце, чаму праект робіцца больш актуальным, што менавіта робяць нашыя спецыялісты і падтрымайце іх — яны дбаюць пра бяспеку людзей!
Апублікавана на
2024-12-31

Мы не можам уявіць, як гэта — быць у Беларусі і баяцца свайго ж телефона ці кампутара. Таму што бальшыня беларусаў не ведае ўсе тэхнічныя магчымасці, не ведае дасканалых спосабаў ачысткі тэлефона ад лічбавых слядоў. “Воблака”, “кэш”, “акаунты”, “дыскі”… Для многіх людзей гэтыя словы ня значаць анічога і першая ж праверка тэлефона сілавікамі можа пацягнуць за сабой пераслед. 

Наша тэхнічная падтрымка дапамагае беларусам абараніць асабістыя дадзеныя і мінімізаваць рызыку арышту ці затрымання, падказвае, як ачысціць лічбавыя прылады ад небяспечных дадзеных. Мы працуем у тым ліку з асобамі пенсійнага ўзросту — для іх такая опцыя больш актуальная, чым для маладзейшага пакалення.

Каму мы дапамагаем?

Усім беларусам, хто стала жыве ўнутры краіны і тым, хто перасякае мяжу ў абодвух накірунках.

За 2024 год мы апрацавалі 174 звароты ў службу тэхнічнай падтрымкі па лічбавай бяспецы.

У чым мы дапамаглі:

- настройка бяспечнага «партызанскага» Telegram;

- “ачыстка” тэлефонаў перад перасячэннем мяжы і пасля затрыманняў;- “ачыстка” сацыяльных сетак, вэб-гісторыі, “воблачных” сховішчаў і іншыя пытанні.Тым часам колькасць затрыманняў, і, адпаведна, зваротаў у нашу тэхнічную службу расце.

Мы маем патрэбу ў падтрымцы, каб аператыўна і якасна кансультаваць кожнага, хто да нас звяртаецца.

Націскайце на кнопку і падтрымайце нашу каманду, якая дбае пра бяспеку беларусаў!