Вам трэба дапамога? Падавайце заяўку на ўдзел у праграме «Сябар сям’і»

Адпраўце нам заяўку на ўдзел у праграме, і ў вас з’явіцца той, хто возьме вашу сям’ю пад частковую фінансавую апеку. Пачытайце падрабязнасці і ўмовы ўдзелу.
Атрымаць дапамогу

Мы няспынна шукаем варыянты, як мы можам вам дапамагчы. Пра разавую дапамогу мы пісалі вось тут. Але у вас, членаў сямей палітзняволеных, ёсць магчымасць атрымліваць дапамогу на сталай аснове. Для гэтага адпраўце нам заяўку на яе атрыманне, і ў вас з’явіцца той, хто возьме вашу сям’ю пад частковую фінансавую апеку.

Мы дбаем пра вашу бяспеку, таму робім нашу справу спосабамі, якія не нашкодзяць вам.

Хто можа звярнуцца па дапамогу:

Сем'і з непаўналетнімі дзецьмі, чые сваякі маюць статус палітвязня, знаходзяцца ў закрытай установе ці ў папраўчай ўстанове адкрытага тыпу з накіраваннем або без яго.

Заяўкі будуць апрацаваныя ў парадку чарговасці, але прыярытэт мы аддамо шматдзетным сем'ям і сем'ям, у якіх абодва бацькі знаходзяцца ў зняволенні.

Умовы дапамогі:

Сума выплат складзе 150 еўра ў месяц.

Дапамогу сем'і змогуць атрымліваць цягам 4 месяцаў.

На сёння пад нашай апекай знаходзяцца 50 сямей, і мы плануем пашыраць праграму.

Таму адпраўляйце заяўку, вы будзеце ў чарзе на атрыманне дапамогі.

Просім паставіцца з разуменнем, калі трэба будзе пачакаць — мы робім усё магчымае, каб надаць вам увагу.

Націскайце на кнопку — Мы побач з вамі!

Атрымаць дапамогу